ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН І ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ


У Рэспубліцы Беларусь прыняты шэраг нарматыўных актаў, мэта якіх прадаставіць гарантыі грамадзянам для звароту ў дзяржаўныя органы.

Права грамадзян на зварот - адно з найбольш важных канстытуцыйных правоў. У артыкуле 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што кожны мае права накіроўваць асабістыя і калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду павінна быць пісьмова матываваная.

У сувязі з уступленнем у сілу з 2 студзеня 2023 г. у дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022 з дапаўненнямі і змяненнямі), змяняюцца парадак і форма падачы электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб і атрыманне адказаў на іх.

Падача электроннага звароту ў ААТ "Гомельскі вінаробны завод" і атрыманне на яго адказу ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Для падачы электроннага звароту неабходна перайсці па спасылцы: https://обращения.бел

Заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб:

Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006г. (у рэдакцыі Указа №135 ад 23 сакавіка 2015г.) №2

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. №300-3

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007г. №498

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. №667
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. №1786

У адпаведнасці з Законам зварот у ААТ "Гомельскі вінаробны завод" можа быць ажыццёўлены ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.

Звароты павінны адпавядаць патрабаванням статей 12 и 25 Закона «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у ААТ «Гомельскі вінаробчы завод» па наступным адрасе: Рэспубліка Беларусь, 246003, г. Гомель, вул. Рагачоўская, 10.

Электронныя звароты могуць быць накіраваны праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцыhttps://обращения.бел

Пісьмовыя і электронныя звароты разглядаюцца не пазней за 15 каляндарных дзён з дня наступнага за днём іх рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

В соответствии со статьей 14 Закона «Об обращении граждан и юридических лиц» пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый або пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.

Палітыка прыватнасці (палітыка апрацоўкі персанальных даных)